29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі дасягнуў амаль $5 млрд па выніках 2017 года, паведаміў 28 студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА.
Леанід Марыніч падкрэсліў, што рост экспарту да $5 млрд сведчыць аб тым, што перапрацоўка стала больш паглыбленай. "Сёння мы прадаём канечны прадукт з высокай дабаўленай вартасцю", - адзначыў першы намеснік міністра. Ён сказаў, што ў 2016 годзе Беларусь экспартавала прадуктаў харчавання на $4,2 млрд.
Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 70 краін свету, больш за дзесяць новых рынкаў было адкрыта ў 2017-м. Беларусь з мінулага года пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Егіпет, расказаў Леанід Марыніч. Расійскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дыверсіфікуюцца, звярнуў увагу першы намеснік міністра.