10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне часовых абмежаванняў на ўвоз у Расію з Беларусі асобных відаў малочнай прадукцыі не адпавядае праву ЕАЭС. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
Калегія ЕЭК 9 ліпеня чарговы раз разгледзела пытанне аб абмежаваннях на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію. Было адзначана, што ўвядзенне часовых абмежаванняў на ўвоз у Расію з тэрыторыі Беларусі асобных відаў малочнай прадукцыі не адпавядае праву ЕАЭС. Беларусь і Расія гатовы да зняцця абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі, для гэтага будзе рэалізавана адпаведная дарожная карта.
У той жа час у выпадку захавання Расіяй абмежавальных мер, якія не адпавядаюць праву ЕАЭС, адносна паставак беларускай малочнай прадукцыі пытанне аб інфармаванні аб неабходнасці выканання палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС у трохмесячны тэрмін яшчэ раз будзе разгледжана на пасяджэнні Калегіі ЕЭК.
На пасяджэнні разглядаліся пытанні мытнага рэгулявання, канкурэнцыі і функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕАЭС.