Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2019

ЕБРР выдзеліў 106 млн еўра на рэканструкцыю 11 мастоў у Беларусі

ЕБРР выдзеліў 106 млн еўра на рэканструкцыю 11 мастоў у Беларусі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) выдзеліў 106 млн еўра на рэканструкцыю 11 мастоў у Беларусі, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Вызначаны 31 аб'ект, на якім паэтапна правядуць рамонт. На рэканструкцыю 11 збудаванняў, якія знаходзяцца ў перадаварыйным стане, ЕБРР выдзеліў 106 млн еўра пад 1,2 працэнта на 25 гадоў. Гэта вялікія аб'екты, якія ў бліжэйшыя два-тры гады павінны быць рэканструяваны, каб забяспечваць надзейную прапускную здольнасць.

Іншыя збудаванні з гэтага спіса прывядуць у належны стан крыху пазней.

Цяпер рамонтныя работы праводзяцца на пяці мастах, крыніцы фінансавання вызначаны. У бягучым годзе, у прыватнасці, павінны правесці рэканструкцыю моста цераз раку Піна ў Пінску. "Ідзе будаўніцтва моста, які быў закрыты на абходзе Гомеля", - дадаў Аляксей Аўраменка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі