8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2017 год да 1,5 працэнта. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе банка, размешчаным на яго сайце, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з прагнозам банка, у 2018 годзе беларуская эканоміка вырасце на 2 працэнты.
ЕБРР таксама палепшыў прагноз па росце ВУП Расіі на 2017 год да 1,8 працэнта. Акрамя таго, банк перагледзеў прагноз па росце ВУП Расіі на наступны год, палепшыўшы яго да 1,7 працэнта.-0-