Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2017

ЕАБР прадаставіў беларускаму Альфа-Банку $10 млн па праграмах падтрымкі МСБ і павышэння энергаэфектыўнасці

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) і ЗАТ "Альфа-Банк" падпісалі крэдытны дагавор па праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу і праграме павышэння энергаэфектыўнасці ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕАБР.

Подпісы пад дакументам паставілі з боку ЕАБР - кіруючы дырэктар па актывах і пасівах Дзмітрый Ладзікаў-Роеў, з боку ЗАТ "Альфа-Банк" - выконваючы абавязкі старшыні праўлення Станіслаў Пархімовіч.

У адпаведнасці з пагадненнем крэдыт у памеры $10 млн будзе прадастаўлены некалькімі траншамі. Тэрмін кожнага траншу - 3 гады. Адбор кліентаў будзе праводзіцца на падставе ўзгодненых з ЕАБР крытэрыяў.

"Мы высока ацэньваем супрацоўніцтва з Альфа-Банкам у Беларусі, лічым, што гэты праект будзе садзейнічаць развіццю рэальнага сектара эканомікі, павышэнню яе энергаэфектыўнасці, павелічэнню занятасці і падатковых адлічэнняў", - адзначыў Дзмітрый Ладзікаў-Роеў.

У лістападзе 2016 года ЕАБР прадаставіў крэдытную лінію ЗАТ "Альфа-Банк" у суме $10 млн на мэты гандлёвага фінансавання, што паспяхова рэалізуецца.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь) з'яўляецца ўніверсальным банкам, які ажыццяўляе ўвесь спектр банкаўскіх аперацый і мае больш за 30 аддзяленняў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Па велічыні актываў, крэдытнага партфеля, сродкаў кліентаў і нарматыўнага капіталу Альфа-Банк уваходзіць у топ-10 беларускіх банкаў (займае 8-е месца па памеры актываў і капіталу).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі