Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2017

ЕАБР палепшыў прагноз па прыросце ВУП у Беларусі па выніках 2017 года

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця ў сваім чарговым макрааглядзе палепшыў прагноз па прыросце ВУП у Беларусі па выніках 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

"Паскарэнне эканамічнай актыўнасці ў краінах ЕАБР у першым паўгоддзі стала падставай для перагляду прагнозу ВУП па выніках 2017 года. Прырост ВУП у Расіі павялічаны на 0,3 працэнтнага пункта да 1,3 працэнта, што ў сваю чаргу знайшло адлюстраванне ў дадатковым прыросце ВУП Беларусі па выніках года на 0,1 працэнтнага пункта да 1,4 працэнта", - гаворыцца ў макрааглядзе.

Раней ЕАБР прагназаваў рост ВУП у Беларусі на 1,3 працэнта.

"Аднаўленне сусветных цэн на біржавыя тавары, а таксама аслабленне валютных дысбалансаў станоўча паўплывалі на знешнегандлёвыя патокі краін ЕАБР. Калі ў І квартале 2016 года скарачэнне экспарту тавараў і паслуг назіралася ва ўсіх краінах, за выключэннем Арменіі, то ў бягучым годзе станоўчы рост экспарту прадэманстравалі ўсе краіны ЕАБР без выключэння", - гаворыцца ў макрааглядзе банка.

Акрамя таго, аднаўленне эканамічнай актыўнасці, якое суправаджаецца аслабленнем інфляцыйных рызык, станоўча паўплывала на ўзровень жыцця насельніцтва ў рэгіёне. У пяці з шасці краін ЕАБР адзначана скарачэнне ўзроўню беднасці па выніках 2016 года. У І квартале гэтага года ў адрозненне ад аналагічнага мінулагодняга перыяду рэальная заработная плата стала дэманстраваць дадатную дынаміку ва ўсіх краінах ЕАБР, за выключэннем Казахстана, дзе тэмпы яе скарачэння запаволіліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі