13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экспарт узбраення і ваеннай тэхнікі па выніках 2018 года перасягне $1 млрд. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" расказаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.
"Па стане за 10 месяцаў мы падбіраемся да аб'ёму экспарту ў памеры $1 млрд. Калі ўсё пойдзе ў планавым парадку, то па выніках года планка на $1 млрд будзе перасягнута", - заявіў кіраўнік ведамства.
Паводле яго слоў, Беларусь ажыццяўляе ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з больш як 60 краінамі свету. "Ёсць дзяржавы, якія знаходзяцца на беларускім узбраеннем. І іх задавальняе супрацоўніцтва з намі, таму што мы прапануем для нашых замежных партнёраў прымальную для іх схему. Мы вельмі гібка рэагуем на ўсе пажаданні. Многія нашы ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі знаходзяцца на ўзроўні сусветных аналагаў, або іх перасягаюць", - адзначыў Раман Галоўчанка.
У якасці прыкладу старшыня Дзяржкамваенпрама прывёў апошнія беларускія распрацоўкі ў сферы радыёэлектроннай барацьбы, якія ўжо выпрабоўваліся ў тым ліку ў баявых умовах. "Тыя людзі, якія іх выкарыстоўваюць, гавораць, што эфект атрымліваецца менавіта той, які заяўляецца ў тактыка-тэхнічных характарыстыках, - сказаў ён. - Цана адыгрывае сваю ролю. Суадносіны характарыстык і кошту - на карысць беларускіх вырабаў".