Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2018

Дзяржаўны банк развіцця Кітая адкрые прадстаўніцтва ў Мінску

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі дазволіў Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая адкрыць прадстаўніцтва ў Мінску. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 5 чэвреня 2018 года нумар 256, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Прадстаўніцтва ў Мінску ствараецца для вывучэння магчымасцей развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая зарэгістраваны 1 ліпеня 1994 года і ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе фінансавай ліцэнзіі нумар 00599183 ад 13 чэрвеня 2017 года, выдадзенай Камісіяй па рэгуляванні банкаўскай дзейнасці Кітая.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 4 прадстаўніцтвы замежных банкаў: з іх два з Расіі, адно з Германіі, таксама зарэгістравана прадстаўніцтва Міждзяржаўнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі