Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2015

ДКНТ Беларусі плануе пачаць у 2015 годзе сумесны праект у галіне робататэхнікі з вучонымі Японіі і Рэспублікі Карэя

3 лютага, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі плануе пачаць у 2015 годзе сумесны праект у галіне робататэхнікі з вучонымі Японіі і Рэспублікі Карэя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА на адкрыцці выстаўкі "Аўтаматызацыя. Электроніка-2015" старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вучоныя Японіі і Рэспублікі Карэя праяўляюць інтарэс да нашых распрацовак у галіне робататэхнікі. Мы цяпер абмяркоўваем магчымасць рэалізацыі ў 2015 годзе сумеснага праекта", - растлумачыў Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, ад беларускага боку ў ім змогуць прыняць удзел прадстаўнікі ДКНТ, НАН і аднаго з універсітэтаў.

"Робататэхніка - гэта тэхналогіі, якія аб'ядноўваюць шмат напрамкаў. Каб стварыць робата, неабходна праграмнае забеспячэнне, якое ў Беларусі робяць вельмі добра. Патрэбна дакладная механіка і гідраўліка, новыя матэрыялы. Развіваючы робататэхніку, мы падцягваем і астатнія напрамкі", - падкрэсліў старшыня ДКНТ.

Аляксандр Шумілін таксама адзначыў, што з выкарыстаннем робатаў устараняецца чалавечы фактар на прадпрыемстве. "Апарат ніколі не памыляецца, а значыць не будзе і браку. Акрамя таго, гэта вялікі рынак збыту. Колькасць робатаў кожныя два гады павялічваецца ў два разы", - расказаў ён.

"Аўтаматызацыя і робататэхніка стануць нашымі прыярытэтнымі напрамкамі на наступную пяцігодку", - падкрэсліў старшыня ДКНТ.

Выстаўка "Аўтаматызацыя. Электроніка-2015" праходзіць 18-ы раз 3-6 лютага. У ёй удзельнічаюць каля 100 экспанентаў з васьмі краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі