Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Лют 2020

Дэлегацыя "Белнафтахіма" правядзе ў Казахстане перагаворы па пастаўках нафты

Дэлегацыя
Фота з архiва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя канцэрна "Белнафтахім" сёння правядзе ў Казахстане перагаворы па пастаўках нафты ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Белнафтахіма".

"Дэлегацыя "Белнафтахіма" на чале з намеснікам старшыні канцэрна Андрэем Бунаковым знаходзіцца ў Казахстане, дзе пройдуць перагаворы па пастаўках нафты", - паведамілі ў прэс-службе.

На падпісанне пагаднення па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў з Казахстанам упаўнаважаны першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой. У прэс-службе ўрада растлумачылі, што пакуль адпрацоўваюцца дэталі пагаднення, першы віцэ-прэм'ер у сённяшніх перагаворах удзел не прымае.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім упаўнаважыў урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка паведамляў, што Беларусь зацікаўлена ў бяспошлінных пастаўках нафты з Казахстана. Паводле яго слоў, пагадненне па пастаўках у Беларусь казахстанскіх нафты і нафтапрадуктаў знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, засталіся ў асноўным адміністрацыйныя працэдуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі