19 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з генеральным дырэктарам Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі нумар 407 Уладзімірам Пякарскім 17-20 студзеня наведвае Татарстан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Казані Віктар Шчацько расказаў, што ў рамках візіту адбылася сустрэча з міністрам транспарту і дарожнай гаспадаркі Татарстана Фарытам Ханіфавым. У мэтах пашырэння ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва беларускі бок прапанаваў абсталяванне для абслугоўвання і эксплуатацыі дарожнага пакрыцця", - адзначылі ў прэс-службе.
Дэлегацыя таксама сустрэлася з першым намеснікам генеральнага дырэктара - дырэктарам Казанскага авіяцыйнага завода імя С.П. Гарбунова - філіяла ПАТ "Тупалеў" Мікалаем Савіцкіх. "Азнаёмілася з дзейнасцю "Тулпар Тэхнік" і Казанскага верталётнага завода. Бакі дамовіліся аб кааперацыі ў вытворчасці авіякампанентаў для пасажырскіх самалётаў", - сказалі ў дыпмісіі.
Акрамя таго, запланавана сустрэча з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Іванам Колчыным для абмеркавання іншых пытанняў супрацоўніцтва ў галіне імпартазамяшчэння кампанентаў і тэхнічных сродкаў.