Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Сак 2018

Дапкюнас арыентуе беларускія прадпрыемствы на кааперацыйныя сувязі з краінамі Афрыкі

27 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Афрыканскі кантынент з'яўляецца для Беларусі перспектыўным рынкам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас перад пачаткам бізнес-семінара "Афрыка. Экспартныя перспектывы", арганізаванага Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гандаль - гэта першы ўзровень супрацоўніцтва. Ён ёсць і будзе прысутнічаць у нашым узаемадзеянні з Афрыканскім кантынентам. Але і ў Афрыцы, і ў іншых рэгіёнах у першую чаргу ідзе размова пра больш развітыя формы супрацоўніцтва - стварэнне сумесных вытворчасцей", - адзначыў Андрэй Дапкюнас.

Ён падкрэсліў, што бізнес-семінар, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, накіраваны на тое, каб канкрэтна і на практыцы садзейнічаць руху беларускіх вытворцаў на Афрыканскі кантынент. "Тут прагучаць практычныя рэкамендацыі па наладжванні кантактаў з людзьмі, якія ведаюць, як можна і трэба гандляваць у Афрыцы", - сказаў намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што з Масквы спецыяльна прыбылі паслы некалькіх афрыканскіх дзяржаў, якія працуюць у Беларусі па сумяшчальніцтве. "Сваімі рэкамендацыямі яны могуць дапамагчы зрабіць нашу работу на Афрыканскім кантыненце больш рэзультатыўнай", - лічыць Андрэй Дапкюнас.

Намеснік міністра адзначыў, што афрыканскі рынак няпросты, але перспектыўны. "Гэта рынак будучага. Яго трэба вывучаць і разумець. І тое, што БелГПП аб'ядноўвае ўсіх партнёраў у гэтай рабоце, гэта вельмі важна. Спадзяюся, што з'явяцца новыя ідэі, новыя праекты. МЗС Беларусі гатова ўсімі спосабамі садзейнічаць гэтаму", - сказаў ён.

Бізнес-семінар "Афрыка. Экспартныя перспектывы" праводзіць Цэнтр дзелавой адукацыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Удзельнікам прадстаўлена інфармацыя прыкладнога характару, неабходная для выхаду на рынкі Афрыкі, прасоўвання на іх беларускіх тавараў і паслуг, у тым ліку асаблівасці вядзення і арганізацыі работы ў афрыканскіх краінах.

Акрамя таго, удзельнікі семінара атрымаюць магчымасць азнаёміцца з механізмамі дзяржаўнай падтрымкі айчыннага экспарту, у ходзе панэльных дыскусій абмеркаваць з прадстаўнікамі дыпламатычных і консульскіх устаноў краін Афрыкі ў Беларусі, а таксама прадстаўнікамі беларускіх кампаній, якія экспартуюць прадукцыю ў Афрыку, практычныя пытанні, якія звязаны з механізмамі пашырэння экспарту на гэты кантынент.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі