Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2021

Чарвякоў: імпартазамяшчэнне набывае асаблівае значэнне як інструмент процідзеяння санкцыям

Чарвякоў: імпартазамяшчэнне набывае асаблівае значэнне як інструмент процідзеяння санкцыям
Фота з архiва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імпартазамяшчэнне набывае асаблівае значэнне як інструмент процідзеяння санкцыям. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе наша краіна і эканоміка ў цэлым сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі выклікамі - пандэміяй і санкцыямі, якія аб'яўлены ў адносінах да нашай краіны. Вядома, ва ўмовах, калі нам забараняюць свабодна гандляваць на рынках, прымусова разрываюць сувязі, мы павінны шукаць тыя меры, якія даюць магчымасць нівеліраваць выдаткі. Таму імпартазамяшчэнне як інструмент процідзеяння санкцыям набывае асаблівую значнасць", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў будуць разгледжаны меры, што дадуць магчымасць стымуляваць прадпрыемствы да імпартазамяшчэння і больш актыўна развіваць гэты напрамак. Аляксандр Чарвякоў назваў некалькі прапануемых мер. Гэта павелічэнне лакалізацыі, развіццё тэхналагічных ланцужкоў, перапрацоўка мясцовых сыравінных рэсурсаў, прыцягненне малога і сярэдняга бізнесу.

Прапанавана ўжо каля 170 імпартазамяшчальных праектаў на агульную суму амаль Br13 млрд інвестыцый. "З гэтага пула мы выбралі 47 найбольш значных праектаў з аб'ёмам інвестыцый каля Br8 млрд. Гэтыя 47 праектаў дадуць нам магчымасць стварыць прадукцыі больш як на $9 млрд імпартазамяшчэння", - адзначыў міністр.

"Мы бачым, як неабходна развіваць імпартазамяшчэнне, і лічым, што новыя інструменты будуць матываваць работу нашых прадпрыемстваў у гэтай галіне", - рэзюмаваў Аляксандр Чарвякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі