21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы раўнд перагавораў Беларусі і Расіі па пастаўках газу плануецца на гэтым тыдні, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Перагаворы яшчэ не завершаны, праводзяцца. Чарговы раўнд перагавораў запланаваны на бягучым тыдні. Пасля гэтых перагавораў ужо можна будзе гаварыць аб канкрэтных выніках", - сказаў міністр.
Як паведамлялася, цана на расійскі газ у 2020 годзе для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.м.