Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2022

Чаму Беларусь не будзе экспартаваць збожжа. Лукашэнка расставіў акцэнты

Чаму Беларусь не будзе экспартаваць збожжа. Лукашэнка расставіў акцэнты

2 жніўня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў размове з журналістамі ў Мядзельскім раёне растлумачыў, чаму краіна не плануе экспартаваць частку ўраджаю збожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важна за кошт збожжа атрымаць прадукт з высокай дабаўленай вартасцю. Напрыклад, сучасныя кармы, чым займаецца БНБК. Або, што таксама больш прыбыткова, выкарыстоўваць на патрэбы жывёлагадоўлі, атрымаць малочную і мясную прадукцыю.

"Галоўнае - дабаўленая ўсюды вартасць", - сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, гэта стварэнне новых рабочых месцаў у перапрацоўцы, зарплаты людзей і сацыяльная сфера.

"Некаторыя дзяржавы прадаюць шмат пшаніцы, жыта, зерня кукурузы, а потым купляюць малако, мяса, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Мы ж атрымліваем збожжа і нешта ў нас ідзе на спажыванне, піваварны ячмень, хлебапячэнне, кандытарку, а таксама на кармы жывёлам".

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным павялічваць пагалоўе жывёл для атрымання вялікай колькасці мяса і малака. "Гэта вельмі важны напрамак нашай работы. Пакуль я не бачу, каб мы маглі прадаваць збожжа", - сказаў беларускі лідар.

Ён закрануў тэму грэчкі: "Хоць міністр гаварыў, што мы грэчку пасеялі, нам трэба 25-27 тыс. т насельніцтву, а ў нас будзе 30-32 тыс., - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта значыць, 3-5 тыс. мы недзе можам прадаць, але гэта дробязь, гэта невялікія грошы і я не арыентую аграрыяў нашых на гэта. Мы павінны накарміць сваіх людзей, забяспечыць суседзяў, з Літвы, Латвіі, Польшчы прыязджаюць, хочуць купіць, няхай купляюць".

"Для нас галоўнае, каб убачылі - побач з імі жывуць нармальныя людзі, што гэта яны гатовы ў цяжкую хвіліну дапамагчы. Гэта немалаважна", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў: "Мы не плануем прадаваць збожжа, заўтра яно павінна "вырабляць" малако, мяса. У нас галоўнае і важнае - вытворчая база.

Прэзідэнт упэўнены, што трэба ствараць новыя прадпрыемствы, базу для іх. "І асвойваць тыя землі, якія мы маглі ўчора асвоіць, іх нямала, закінутых, а гэтых кінутых зямель быць не павінна. Увогуле, меліярацыю падключым, але гэта асобная размова", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Размова зайшла аб нядаўняй паездцы Прэзідэнта ў Слуцкі раён, дзе быў паказаны ўзорны малочнатаварны комплекс, па ўзоры якога і трэба ўзводзіць такія аб'екты ў краіне. "Яны ("Мінскаблаграсэрвіс". - Заўвага БЕЛТА) такі малочнатаварны комплекс пабудуюць для гэтай гаспадаркі. Трэба глядзець у будучыню, каб людзі з задавальненнем працавалі. Маці ў мяне працавала на ферме і магу параўноўваць - гэта будучыня. Не космас, звычайнае будучае прадпрыемства".

Журналісты пацікавіліся, якія мінусы назваў бы Аляксандр Лукашэнка. "Мінус адзін - нам бы больш грошай. Было б больш грошай, у сельскай гаспадарцы грошы кінуў у першую чаргу на меліярацыю. Трэба аднаўляць тое, што эксплуатуем ужо дзясяткамі гадоў, каналы, дрэнаж", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама сказаў, што грошы накіраваў бы і на адсталыя гаспадаркі, развіццё фермерства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі