Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2022

Чабатар: выкананне задач УНС дало магчымасць стварыць зачын для паспяховага дасягнення прыярытэтаў пяцігодкі

Чабатар: выкананне задач УНС дало магчымасць стварыць зачын для паспяховага дасягнення прыярытэтаў пяцігодкі
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкананне задач, пастаўленых Усебеларускім народным сходам у лютым 2021 года, дало магчымасць стварыць зачын для паспяховага дасягнення прыярытэтаў пяцігодкі. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што ўвесь год стваралася неабходная нарматыўная база, прымаліся меры, якія стымулююць развіццё краіны. Мінэканомікі каардынавала дасягненне чатырох прыярытэтаў пяцігодкі: шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр.

"Напружаная работа вялася ўжо з пачатку мінулага года. Трэба было напоўніць канкрэтным зместам матрыцу задач па рэалізацыі асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025, сфарміраваць пад прыярытэты пяцігодкі новы пакет дзяржпраграм. Пасля зацвярджэння праграмы-2025, фундаментам якой сталі рашэнні Усебеларускага народнага сходу, Мінэканомікі актуалізавала праграму дзейнасці ўрада да 2025 года, ператварыўшы яе ў дарожную карту выканання пяцігадовай стратэгіі развіцця краіны", - сказаў Юрый Чабатар.

У краіне падрыхтавана заканадаўчая база для запуску новага інвестыцыйнага цыкла. Гэта ў тым ліку законы аб інвестыцыях, СЭЗ, дэкрэт нумар 10, указ нумар 215 па Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

"Палепшылі і ўмовы вядзення бізнесу: завяршылі першы этап работы па аптымізацыі адміністрацыйных працэдур, падрыхтавалі праекты закона "Аб ліцэнзаванні", указа аб развіцці прадпрымальніцтва", - звярнуў увагу Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, шмат часу і працы было прысвечана рэгіянальнаму парадку дня. У краіне вызначаны новыя падыходы да развіцця раёнаў. Мінэканомікі суправаджала распрацоўку ключавых праграмных дакументаў мясцовага значэння, забяспечваючы ўвязку тэрытарыяльных і галіновых прыярытэтаў. "Безумоўна, ведамства вырашала і іншыя задачы, увасабляючы свае ініцыятывы ў праекты законаў аб іпатэцы, урэгуляванні неплацежаздольнасці, унясенні змяненняў у Грамадзянскі кодэкс, указаў па электрамабілях, холдынгах, садаводах і шмат іншага. Ініцыявалі пачатак работы па напрамках, якія будзем развіваць у гэтым годзе: экспартная падтрымка па ўказах нумар 466 і нумар 534, фіназдараўленне, імпартазамяшчэнне, стварэнне вытворчых кластараў у рэгіёнах", - дадаў першы намеснік міністра.

"Мы перакананы, што, выканаўшы ў 2021 годзе задачы, якія вызначыў у якасці ключавых Усебеларускі народны сход, мы стварылі добры зачын для паспяховага дасягнення прыярытэтаў пяцігодкі", - рэзюмаваў Юрый Чабатар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі