Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2022

Чабатар: у пастаўках гатовай прадукцыі акцэнт будзе зроблены на расійскі і кітайскі рынкі

Чабатар: у пастаўках гатовай прадукцыі акцэнт будзе зроблены на расійскі і кітайскі рынкі
Фота з архiва

11 мая, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Пераарыентацыя таварных патокаў з заходніх краін і Украіны будзе ісці ў дружалюбныя краіны з акцэнтам на Расію і Кітай. Аб гэтым у час пасяджэння Віцебскага аблвыканкама па пытаннях развіцця прамысловага сектара рэгіёна паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар.

"У знешнім гандлі назіраецца збалансаваная сітуацыя і мы прагназуем яе захаванне. За тры месяцы рост экспарту склаў 4,8 працэнта да паказчыка аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку ёсць дадатнае сальда - амаль $1 млрд. Калі гаварыць аб прамысловасці, то гэта галіна, якая зведала на сабе найбольшы санкцыйны націск, але разам з тым яна аператыўна перабудоўваецца ў жорсткіх умовах. Паводле ацэнак рэгулятараў, трэба 2-3 месяцы, каб перабудаваць лагістычныя напрамкі, вырашыць пытанні закупкі сыравіны і матэрыялаў, арганізаваць дадатковыя вытворчыя працэсы", - адзначыў Юрый Чабатар.

Таксама ён падкрэсліў, што амаль палавіна мерапрыемстваў прынятага ўрадам комплексу мер па падтрымцы эканомікі ўжо рэалізавана. Цэнтральнае месца ў дакуменце было адведзена экспарту. "Ключавым для нас з'яўляецца расійскі рынак. Пераарыентацыя таварных патокаў з заходніх краін і Украіны будзе ісці ў дружалюбныя краіны з акцэнтам на Расію і Кітай. Прыпыненне дзейнасці шэрага замежных кампаній у Расіі адкрывае дадатковыя магчымасці для беларускіх экспарцёраў. А па тых нішах, дзе мы ўжо займаем значную долю, надыходзіць зручны час для яе нарошчвання. Работу на рынку Кітая вядзём па адпрацаванай схеме: праз галіновыя экспартныя заяўкі. У цяперашніх умовах прасочваецца магчымасць да канца года дасягнуць адзнакі ў памеры $2 млрд", - расказаў Юрый Чабатар.

Што датычыцца прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, то пэўная фінансавая падтрымка ўрада была аказана папяровай фабрыцы "Чырвоная зорка" ў Чашніках, у частцы выплаты крэдытных працэнтаў - прадпрыемствам лёгкай прамысловасці, такім, як Аршанскі льнокамбінат, гарбарна-абутковая кампанія "Марко".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі