Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2023

Чабатар: тавараабарот Беларусі і Кітая вырас больш як на трэць

Чабатар: тавараабарот Беларусі і Кітая вырас больш як на трэць
Фота з архiва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае дыверсіфікаваць экспарт тавараў і паслуг, нарошчваючы прысутнасць на рынках Расіі, Кітая, далёкай дугі, выбудоўваючы новыя гандлёва-эканамічныя сувязі, фарміруючы лагістычныя ланцужкі. На гэтым акцэнтаваў увагу ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.

"Гандлёвыя патокі з рынкаў краін Захаду і Украіны поўнасцю пераарыентаваны. Пастаўкі ў дружалюбныя краіны ўзраслі ў 1,3 раза. Доля гэтых краін у экспарце павялічылася на 14 працэнтных пунктаў. Пастаўкі ў краіны Азіі выраслі ў 1,5 раза, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі - у 1,8 раза, - падкрэсліў Юрый Чабатар. - Экспарт у Расію расце двухзначнымі лічбамі. Істотна ўзрасла доля ў расійскім імпарце беларускіх машын, абсталявання і транспартных сродкаў, прадукцыі хімічнай прамысловасці, вырабаў з драўніны і чорных металаў".

Дынамічна развіваецца гандаль з Кітаем. У 2022 годзе аб'ём узаемнага гандлю - рэкордны, каля $6 млрд. За 10 месяцаў 2023 года тавараабарот вырас яшчэ больш як на трэць. Найбольшымі тэмпамі прырастае экспарт прадуктаў харчавання (рапсавы алей, мяса птушкі, малочная сыроватка), а таксама калійных угнаенняў, поліамідаў, лесаматэрыялаў, драўнянастружкавых пліт, цэлюлозы, лёну.

"Нашы экспартныя рэзервы сканцэнтраваны ў першую чаргу ў сферы павелічэння колькасці акрэдытаваных на пастаўкі ў Кітай відаў прадукцыі і прадпрыемстваў. На сёння гэта 165 беларускіх вытворцаў па 202 таварных пазіцыях, - удакладніў субяседнік. - У бліжэйшай перспектыве плануецца пашырэнне допуску на рынак КНР беларускай прадукцыі з ялавічыны і птушкі, у тым ліку дзіцячага харчавання, з пшаніцы (крупы, камякі, вотруб'е), іншых харчовых тавараў (яйкі, мёд)".

Беларускія прадпрыемствы разглядаюць КНР не толькі як спажыўца нашага экспарту, але і як пастаўшчыка неабходных сыравіны, матэрыялаў, інструментаў і абсталявання, тэхналогій для вытворчасці.

"З Кітаем мы таксама нацэлены на стварэнне і развіццё сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей. У прыватнасці, у наш стратэгічны праект індустрыяльнага парка "Вялікі камень" ужо інвесціравана звыш $840 млн, зарэгістравана 117 рэзідэнтаў з 15 краін свету. Склад рэзідэнтаў парка папоўніўся 22 новымі прадпрыемствамі з праектамі ў сферы медыцыны, біятэхналогій, лагістыкі і НДДКР", - паведаміў Юрый Чабатар.

Асаблівае месца ў экспартных планах займаюць краіны Афрыкі. У першую чаргу гэта датычыцца тэхнікі і тэхналогій у сельскай гаспадарцы. Ад 60 да 80 працэнтаў афрыканскага насельніцтва занята ў аграсектары, таму мадэрнізацыя і механізацыя гэтай галіны за кошт паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і напрацаваных тэхналогій - адна з прыярытэтных задач.

У Мінэканомікі перспектыўнымі таксама лічаць пастаўкі грузавікоў, кар'ерныз самазвалаў, металургічнай прадукцыі, шырокага спектра паслуг, асабліва адукацыйных і медыцынскіх.

Асноўныя партнёры на афрыканскім кантыненце - Егіпет, Алжыр, Зімбабвэ, Марока, ПАР, Ангола, Туніс, Нігерыя, Кенія, Экватарыяльная Гвінея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі