Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Сак 2023

БУТБ запускае таргі палімерамі па ўзорах

БУТБ запускае таргі палімерамі па ўзорах
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках біржавых таргоў палімерамі і палімернай прадукцыяй для ўнутранага рынку на Беларускай універсальнай таварнай біржы арганізуецца дадатковая гандлёвая сесія з магчымасцю азнаямлення з узорамі выстаўленых на продаж тавараў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Як растлумачылі ў прэс-службе, новаўвядзенне дасць магчымасць пакупнікам загадзя ацаніць якасць прадукцыі і правесці неабходныя выпрабаванні. Такім чынам здымаецца рызыка набыцця тавару, які не падыходзіць па тэхнічных або якіх-небудзь іншых параметрах.

"Важным адрозненнем новай гандлёвай сесіі з'яўляецца тое, што заяўкі на набыццё павінны падавацца за 10 рабочых дзён да таргоў, каб прадаўцы паспелі даць узоры пакупнікам, а пакупнікі - праверыць іх. Потым, зыходзячы з вынікаў праверкі ўзораў, фарміруецца пералік пастаўшчыкоў, якія будуць дапушчаны на гандлёвую сесію. Таргі праводзяцца па прынцыпе зваротнага аўкцыёну, пры гэтым пакупнік не бачыць, з кім ён заключае здзелку, але дакладна ведае, што прапанаваны тавар поўнасцю адпавядае тэхнічным патрабаванням, названым у заяўцы. Гэта значыць якія-небудзь непрыемныя сюрпрызы ў такім выпадку выключаны, гэтак жа як і карупцыйны складнік, паколькі ананімнасць прадаўцоў захоўваецца", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Сесійныя біржавыя таргі першаснымі палімерамі і палімернай прадукцыяй праводзяцца на БУТБ з 5 студзеня 2023 года з перыядычнасцю два разы на тыдзень. За няпоўныя два месяцы сума здзелак склала Br11,8 млн. У гандлёвых сесіях удзельнічалі больш за 100 прадаўцоў і пакупнікоў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі