Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Жнв 2021

БУТБ упершыню правяла здзелку па продажы круглага лесу з Еўрасаюза

БУТБ упершыню правяла здзелку па продажы круглага лесу з Еўрасаюза
Фота з архiва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы ўпершыню ажыццёўлена здзелка па рэалізацыі круглага лесу з Еўрапейскага саюза на ўнутраны рынак Беларусі. Так, у ходзе штотыднёвых таргоў драўнінай у нарыхтаваным выглядзе літоўская кампанія прадала беларускаму дрэваапрацоўчаму прадпрыемству 300 куб.м круглых лесаматэрыялаў хвойных парод на суму 45 тыс. еўра, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Як адзначылі ў прэс-службе, гэта здзелка з'яўляецца практычным вынікам мерапрыемстваў па павелічэнні аб'ёмаў прапанавання драўнянай сыравіны на біржавых таргах, у тым ліку за кошт рэсурсу, што нарыхтоўваецца за межамі краіны.

"Для насычэння попыту на запатрабаваную на ўнутраным рынку драўняную сыравіну са снежня мінулага года біржай праводзіцца работа па прыцягненні на таргі замежных пастаўшчыкоў. Пакуль найбольшых поспехаў удалося дасягнуць у Расійскай Федэрацыі. Напрыклад, калі ў студзені - лютым у таргах удзельнічала толькі адна кампанія - пастаўшчык са Смаленскай вобласці, то цяпер у нас штотыднёва размяшчаюцца заяўкі на продаж круглага лесу ад нарыхтоўшчыкаў з усіх прыгранічных рэгіёнаў Расіі. Пры гэтым здзелкі з расійскім лесам паступова набываюць рэгулярны характар. Вядома, аб'ёмы яшчэ не вельмі вялікія, але ж гэта толькі пачатак. Да таго ж паступова пашыраецца і геаграфія пастаўшчыкоў. У святле гэтага здзелка па рэалізацыі кругляка, ажыццёўленая літоўскай кампаніяй, наглядна паказала здольнасць біржавога механізма павялічваць прапанаванне драўнянага рэсурсу без урону для ляснога фонду рэспублікі", - расказалі ў БУТБ.

За апошнія некалькі месяцаў праз БУТБ на ўнутраны рынак рэалізавана 2,8 тыс. куб.м круглых лесаматэрыялаў і фанернага бервяна замежнага паходжання на агульную суму большую за $284 тыс.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі