Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Май 2021

БУТБ прадставіла экспартныя магчымасці беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі на форуме ў Кітаі

БУТБ прадставіла экспартныя магчымасці беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі на форуме ў Кітаі
Фота БУТБ

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя Беларускай універсальнай таварнай біржы як перспектыўнай кропкі ўваходу на беларускі рынак лесапрадукцыі прайшла ў час міжнароднага лесапрамысловага форуму "Новыя правілы гульні: дрэваапрацоўчая прамысловасць ва ўмовах пандэміі" ў Тайцане (правінцыя Сучжоу, КНР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У ходзе прэзентацыі прадстаўлены экспартны патэнцыял беларускай лясной галіны, адзначаны вопыт БУТБ па арганізацыі паставак беларускіх піламатэрыялаў у Кітай па новым Шаўковым шляху і асноўныя перавагі біржавой пляцоўкі для кітайскіх пакупнікоў.

Асобная ўвага ўдзелена практыцы правядзення спецыяльных біржавых гандлёвых сесій, якія прадугледжваюць рэалізацыю піламатэрыялаў з дастаўкай канечным спажыўцам на тэрыторыі Кітая. Гэта дало магчымасць  прыцягнуць на БУТБ шэраг буйных імпарцёраў і менш як за паўгода ў разы павялічыць аб'ёмы экспарту беларускай лесапрадукцыі ў КНР.

Адначасова вядзецца работа па пашырэнні прымянення механізма транзітных здзелак. У прыватнасці, фарміруецца пул пастаўшчыкоў піламатэрыялаў са Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцей Расіі, зацікаўленых у рэалізацыі сваёй прадукцыі не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, уключаючы ЕС, Кітай, Вялікабрытанію, Егіпет.

Форум сабраў больш за 120 кітайскіх прадпрыемстваў лясной галіны, а таксама вядучых экспертаў з краін Еўропы і Азіі. Арганізатарамі выступілі LEF Network China (праект па падтрымцы экспарту еўрапейскай лесапрадукцыі ў Кітай) і кампанія Tao Wood (буйны кітайскі імпарцёр лесаматэрыялаў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі