Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2023

БУТБ плануе павялічыць біржавы экспарт будматэрыялаў у Пскоўскую вобласць

БУТБ плануе павялічыць біржавы экспарт будматэрыялаў у Пскоўскую вобласць
Фота з архiва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа прапрацоўвае магчымасць павелічэння паставак айчынных будматэрыялаў у Пскоўскую вобласць з дапамогай біржавых таргоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Гэта пытанне абмяркоўвалася ў час анлайн-канферэнцыі для пскоўскіх дзелавых колаў, арганізаванай брокерам БУТБ, які адказвае за гэты рэгіён Расіі.

У студзені - лістападзе 2023 года портландцэмент, блокі з ячэістага бетону, керамічная цэгла і інш. былі асноўнымі артыкуламі біржавога экспарту ў Пскоўскую вобласць. Прычым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ёмы закупак пскоўскіх кампаній на пляцоўцы БУТБ выраслі больш як у 3 разы. Павелічэнню сумы здзелак пасадзейнічаў прыход на біржу пяці новых кампаній, а таксама актыўнае ўзаемадзеянне з ужо акрэдытаванымі раней прадпрыемствамі і арганізацыямі рэгіёна.

"У гэтым годзе прадукцыя беларускай будаўнічай галіны карыстаецца павышаным попытам у расійскіх удзельнікаў біржавых таргоў. Па выніках 11 месяцаў на рынак Расійскай Федэрацыі рэалізаваны будматэрыялы на суму амаль $14 млн. Ільвіная доля продажаў прыпала на Маскоўскую, Смаленскую і Ленінградскую вобласці. Аднак з улікам спрыяльнай цэнавай кан'юнктуры хацелася б бачыць на таргах больш пакупнікоў з іншых суб'ектаў РФ, у тым ліку з Пскоўскай вобласці", - падкрэсліў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій, расказваючы аб перспектывах развіцця біржавога гандлю з Пскоўскі рэгіёнам.

Акрамя таго, на думку прадстаўніка БУТБ, пскоўскі бізнес пакуль яшчэ не выкарыстоўвае ўвесь спектр магчымасцей, якія забяспечвае біржавы механізм. У прыватнасці, практычна не задзейнічана ва ўзаемным гандлі пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ, на якой пскоўскія вытворцы тэхналагічнага абсталявання, запчастак і камплектуючых маглі б рэалізоўваць сваю прадукцыю беларускім прадпрыемствам у рамках імпартазамяшчэння.

"Сярод удзельнікаў мерапрыемства ёсць вытворцы помпавага і зварачнага абсталявання, а таксама трубаправодных сістэм. Усё гэта высокаліквідныя тавары, якія рэгулярна набываюць праз біржу беларускія прадпрыемствы энергетычнага сектара. Таму размешчаныя заяўкі на продаж гэтай прадукцыі без увагі не застануцца", - адзначыў начальнік упраўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі