Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2022

БУТБ плануе пачаць экспарт нафтахімічнай прадукцыі для індыйскай фармгаліны

БУТБ плануе пачаць экспарт нафтахімічнай прадукцыі для індыйскай фармгаліны
Фота з архiва

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе пачаць экспарт нафтахімічнай прадукцыі для індыйскай фармацэўтычнай галіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

На Беларускай універсальнай таварнай біржы з мэтай закупкі нафтахімічнай прадукцыі ўпершыню акрэдытавана фармацэўтычнае прадпрыемства з Індыі Tosco Pharmachem. Кампанія займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных хімічных злучэнняў і рэагентаў для індыйскай фармацэўтычнай прамысловасці. На беларускай біржавой пляцоўцы Tosco Pharmachem плануе закупляць ацэтонцыянгідрын, а ў перспектыве і іншыя неабходныя ёй хімічныя рэчывы і прэпараты.

"Індыя ўваходзіць у тройку сусветных лідараў па аб'ёмах вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі, таму інтарэс індыйскага фармпрадпрыемства да беларускай біржавой платформы адкрывае новыя экспартныя магчымасці для айчыннай нафтахімічнай галіны. Акрамя павелічэння беларуска-індыйскага біржавога тавараабароту, гэта дасць магчымасць атрымаць вопыт работы на індыйскім рынку, які будзе карысны пры рэалізацыі ў Індыю іншых запатрабаваных таварных пазіцый, у тым ліку сінтэтычных валокнаў, якія пастаўляюцца ўжо ў суседні Пакістан. Цяпер актыўна вядуцца перагаворы з беларускімі вытворцамі, гатовымі выстаўляць на таргі патрэбную колькасць тавару. Зразумела, пасля заключэння пілотнай здзелкі будзе разглядацца пытанне аб пашырэнні таварнай наменклатуры", - праінфармавалі ў прэс-службе БУТБ.

На БУТБ таксама падкрэслілі, што павелічэнне паставак беларускіх тавараў у краіны Азіі і Блізкага Усходу з'яўляецца адной з першачарговых задач у рамках мерапрыемстваў па дыверсіфікацыі біржавога экспарту. У прыватнасці, па выніках 10 месяцаў 2022 года экспарт айчыннай прадукцыі ў Кітай вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 2 разы, у Сінгапур - у 6,6 раза, у Турцыю - у 21 раз, ва Узбекістан - у 30 разоў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі