Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2021

БУТБ плануе нарасціць аб'ёмы здзелак з замежнай пілапрадукцыяй

БУТБ плануе нарасціць аб'ёмы здзелак з замежнай пілапрадукцыяй
Фота з архiва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе нарасціць аб'ёмы здзелак з пілапрадукцыяй замежнага паходжання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"З 14 верасня на Беларускай універсальнай таварнай біржы ў рамках таргоў пілапрадукцыяй на знешні рынак уводзіцца новая таварная група - піламатэрыялы, што выстаўляюцца нерэзідэнтамі Беларусі. Прадугледжваецца, што гэта дасць магчымасць прыцягнуць дадатковую ўвагу замежных пакупнікоў і пасадзейнічае павелічэнню долі транзітных здзелак у біржавым тавараабароце. На бліжэйшую экспартную гандлёвую сесію пададзены ўжо заяўкі на продаж абразных піламатэрыялаў хвойных і ліставых парод ад удзельнікаў з Расіі. Тавар рэалізуецца на ўмовах FCA са склада грузаадпраўшчыка ў Бранску", - расказаў Раман Яніў.

Раней лоты з небеларускай пілапрадукцыяй размяшчаліся ў адным рэестры з прапановамі айчынных дрэваапрацоўшчыкаў, што стварала пэўныя цяжкасці для патэнцыяльных пакупнікоў. "Выдзяленне ў асобную групу піламатэрыялаў, што выстаўляюцца на продаж кампаніямі-нерэзідэнтамі, зробіць іх больш прыкметнымі і такім чынам павысіць верагоднасць ажыццяўлення транзітных здзелак. Новаўвядзенне таксама абумоўлена значным ростам інтарэсу да біржавой пляцоўкі з боку замежных пастаўшчыкоў. Так, калі ў пачатку года на экспартныя таргі выстаўлялася ў сярэднім 3-4 лоты пілапрадукцыі расійскага паходжання, то на будучую гандлёвую сесію ўжо зарэгістравана 16 лотаў самых запатрабаваных сартаментаў. Акрамя таго, у далейшым плануецца прапрацаваць магчымасць правядзення спецыяльных гандлёвых сесій, на якіх будзе рэалізоўвацца выключна замежны рэсурс", - адзначыў прэс-сакратар.

На экспартных таргах БУТБ рэгулярна рэалізуецца пілапрадукцыя з Бранскай і Смаленскай абласцей Расіі. Акрамя таго, у бліжэйшы час у біржавой гандлёвай сістэме з'явяцца прапановы на продаж ад дрэваапрацоўшчыкаў з Варонежскай вобласці.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі