Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2021

БУТБ плануе гандляваць прадуктамі харчавання і прамабсталяваннем з Саратаўскай вобласці

БУТБ плануе гандляваць прадуктамі харчавання і прамабсталяваннем з Саратаўскай вобласці
Фота з архiва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць правядзення біржавых таргоў прамысловым абсталяваннем і харчовымі таварамі вытворчасці Саратаўскай вобласці абмеркавана ў ходзе наведвання Беларускай універсальнай таварнай біржы дэлегацыяй прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу з названага рэгіёна Расіі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Візіт арганізаваны па ініцыятыве Цэнтра падтрымкі экспарту Саратаўскай вобласці ў мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. З улікам складу расійскай дэлегацыі асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена біржавой B2B-пляцоўцы, якая працуе па прынцыпе электроннага маркетплэйса і прызначана для рэалізацыі шырокага спектра тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандра Башлія, такая гандлёвая платформа добра зарэкамендавала сябе як інструмент для карпаратыўных закупак і можа быць выкарыстана саратаўскімі кампаніямі для выхаду на беларускі рынак. "На нашай B2B-пляцоўцы рэгулярна размяшчаюцца заяўкі на куплю ад вядучых беларускіх сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, банкаўскіх устаноў, будаўнічых трэстаў. Самастойна выйсці на такіх значных кліентаў без вялікіх затрат на маркетынг невялікаму саратаўскаму вытворцу практычна нерэальна, а біржавыя таргі забяспечваюць такую магчымасць. Прычым сярод замежных кампаній менавіта расіяне праяўляюць найбольшую актыўнасць, пастаўляючы ў Беларусь прадукцыю хімічнай галіны, абсталяванне, механізмы, камплектуючыя і нават загатоўкі для банкаўскіх картак. Упэўнены, што і саратаўскія прадпрыемствы змогуць праз біржавую пляцоўку знайсці надзейных партнёраў у нашай краіне", - адзначыў прадстаўнік БУТБ.

Акрамя магчымасці работы на рынку Беларусі, таксама разгледжаны перспектывы рэалізацыі прадукцыі саратаўскіх вытворцаў у іншыя краіны шляхам ажыццяўлення транзітных здзелак. У бягучым годзе гэтым механізмам ужо скарысталася каля 30 кампаній са Смаленскай, Маскоўскай, Ленінградскай і Бранскай абласцей. Праз B2B-пляцоўку БУТБ яны пастаўлялі ў краіны Балтыі, Польшчу і суседнія рэгіёны Расіі асвятляльнае абсталяванне, мэблю, тэкстыль, будматэрыялы і харчовыя тавары.

За студзень-кастрычнік 2021 года на біржавой B2B-пляцоўцы па рэалізацыі прамысловых і спажывецкіх тавараў было ажыццёўлена больш за 60 тыс. здзелак на суму Br426 млн (тэмп росту - 117 працэнтаў).

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі