Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2022

БУТБ пашырыла таварную наменклатуру экспарту ва Узбекістан

БУТБ пашырыла таварную наменклатуру экспарту ва Узбекістан
Фота з архiва

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа пашырыла таварную наменклатуру экспарту ва Узбекістан, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

На Беларускай універсальнай таварнай біржы ажыццёўлена першая здзелка па экспарце прадукцыі хімічнай прамысловасці ва Узбекістан. У ходзе гандлёвай сесіі ўзбекская кампанія набыла 20 т поліакрыланітрыльнага валакна на ўмовах адгрузкі са склада завода-вытворца. Раней на ўзбекскі рынак праз біржавую пляцоўку пастаўляліся выключна тавары сельскагаспадарчай групы - у першую чаргу мяса і мясныя субпрадукты.

На БУТБ чакаюць, што пілотная закупка сінтэтычнага валакна дасць старт рэгулярным пастаўкам гэтай прадукцыі ва Узбекістан, дзе яна карыстаецца стабільным попытам у прадпрыемстваў тэкстыльнай прамысловасці.

"Беларусь вырабляе каля 25 працэнтаў усяго аб'ёму хімічных валокнаў і ніцей, якія выпускаюцца краінамі СНД, пры гэтым значная доля такой прадукцыі ідзе на экспарт. Улічваючы высокі ўзровень развіцця тэкстыльнай і швейна-трыкатажнай прамысловасці ва Узбекістане і пастаянна ўзрастаючую патрэбнасць мясцовых прадпрыемстваў у якаснай сыравіне, гэты рынак адкрывае шырокія перспектывы для беларускіх экспарцёраў, якія працуюць на біржавой пляцоўцы. Таму пілотную здзелку па закупцы поліакрыланітрыльнага валакна, ажыццёўленую ўзбекскай кампаніяй, можна лічыць знакавай падзеяй для далейшага развіцця гэтага экспартнага напрамку", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

У прыватнасці, яна дасць магчымасць поўнасцю адпрацаваць біржавую схему паставак гэтай прадукцыі, уключаючы пытанні лагістыкі і разлікаў, а таксама дасць станоўчы сігнал іншым удзельнікам рынку. Больш таго, для павышэння канцэнтрацыі попыту на таргах ужо цяпер праводзяцца мерапрыемствы па прыцягненні новых пакупнікоў з Узбекістана. Разам з тым галоўная мэта - перавод закупак беларускай хімічнай прадукцыі на рэгулярную аснову.

Па стане на 1 красавіка 2022 года для ўдзелу ў біржавых таргах на БУТБ былі акрэдытаваны 5673 замежныя арганізацыі, у тым ліку 40 з Узбекістана.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі