Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2024

БУТБ і Індыйская палата міжнароднага бізнесу ўзгаднілі напрамкі супрацоўніцтва

БУТБ і Індыйская палата міжнароднага бізнесу ўзгаднілі напрамкі супрацоўніцтва
Фота БУТБ

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Індыйская палата міжнароднага бізнесу (Indian Chamber of International Business, ICIB) узгаднілі папярэдні пералік напрамкаў супрацоўніцтва па развіцці біржавога гандлю Беларусі і Індыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Асноўную ўвагу бакі плануюць сфакусіраваць на прыцягненні на беларускую біржавую пляцоўку прадстаўнікоў індыйскіх дзелавых колаў для правядзення імпартных і экспартных здзелак з таварамі, запатрабаванымі ў абедзвюх краінах. Для Індыі гэта піламатэрыялы, ільновалакно, сінтэтычныя ніці і вырабы з пластмас, а для Беларусі - рыс, харчовая сыравіна, плодаагароднінная прадукцыя і баваўняная пража.

Акрамя таго, разглядаецца магчымасць акрэдытацыі ICIB у якасці біржавога брокера, што дазволіць гэтай арганізацыі гандляваць на БУТБ ад імя іншых індыйскіх кампаній - у першую чаргу членаў ICIB.

Гэтыя дамоўленасці былі дасягнуты па выніках сустрэчы першага намесніка старшыні праўлення БУТБ Вольгі Гарэлік з прэзідэнтам ICIB Манпрытам Сінгхам у рамках міжнароднай шматгаліновай выстаўкі MÜSIAD Expo ў Стамбуле. Паводле слоў Вольгі Гарэлік, індыйскі рынак можа адыграць ключавую ролю ў развіцці біржавога гандлю Беларусі з краінамі Паўднёвай Азіі, стаўшы "фарпостам" БУТБ у гэтым рэгіёне.

"Сур'ёзна прапрацоўваць рынак Індыі мы пачалі адносна нядаўна, але пэўныя вынікі ўжо ёсць. Сёння на біржы акрэдытаваны чатыры індыйскія кампаніі, а адна з іх у пачатку лістапада заключыла першую здзелку па куплі піламатэрыялаў. З улікам попыту на беларускую пілапрадукцыю з боку індыйскіх спажыўцоў мы хацелі б маштабаваць гэты напрамак і паставіць экспартныя продажы на паток. Садзейнічанне ICIB, несумненна, спросціць для нас гэту задачу", - лічыць першы намеснік старшыні праўлення БУТБ.

У час перагавораў бакі таксама абмеркавалі перспектывы выкарыстання біржавога механізма для паставак у Індыю беларускага льнянога валакна. Перавагай для індыйскіх імпарцёраў будзе тое, што на БУТБ акрэдытаваны вядучыя вытворцы гэтай прадукцыі, гатовыя штотыдзень выстаўляць яе на таргі. Паводле даных БУТБ, на сёння льновалакно экспартуецца праз біржу толькі ў адну краіну - Турцыю. У лістападзе былі заключаны тры пілотныя здзелкі агульным аб'ёмам 53 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі