Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2018

БУТБ і Нацыянальны кармавы саюз Расіі падпісалі пагадненне аб партнёрстве

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Нацыянальны кармавы саюз (НКС) Расіі падпісалі пагадненне аб партнёрстве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Бакі маюць намер весці сумесную скаардынаваную работу па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў частцы аптымізацыі і гарманізацыі агульнага рынку кармоў, прэміксаў і кармавых дабавак. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца пашырэнню выкарыстання інструментаў электроннага біржавога гандлю для закупак названай прадукцыі. Такім чынам плануецца мінімізаваць затраты суб'ектаў гаспадарання на маркетынг і пошук патэнцыяльных дзелавых партнёраў, а таксама ўстараніць пасрэдніцкае звяно, наладзіўшы прамыя кантакты паміж расійскімі вытворцамі і беларускімі спажыўцамі.

Першым практычным крокам стане правядзенне на базе прадстаўніцтва БУТБ у Маскве інфармацыйна-навучальнага семінара для членаў НКС. На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя магчымасцей электроннага біржавога гандлю і B2B-перагаворы з зацікаўленымі кампаніямі.

Нацыянальны кармавы саюз Расіі ўтвораны ў 2013 годзе і з'яўляецца часткай Расійскага збожжавага саюза. У склад аб'яднання ўваходзяць вядучыя расійскія вытворцы і пастаўшчыкі кармавых дабавак, прэміксаў і канцэнтратаў. Галоўная задача НКС - абарона і пашырэнне галіновых інтарэсаў у органах дзяржаўнай улады і на міжнародным узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі