Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2022

Буркіна-Фасо зацікаўлена ў сельгастэхніцы "Бабруйскаграмаша"

Буркіна-Фасо зацікаўлена ў сельгастэхніцы
Фота з архiва

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Буркіна-Фасо (Заходняя Афрыка) зацікаўлена ў сельгастэхніцы "Бабруйскаграмаша", паведамілі БЕЛТА ў Мінпраме.

"Бабруйскаграмаш" пры падтрымцы дылерскага цэнтра - кампаніі AFTRADE DMCC наведаў генеральны дырэктар кампаніі J.EXPERT&AGROMINES International (Рэспубліка Буркіна-Фасо) Амарыя Ісуфу Салія.

Афрыканскі рэгіён зацікаўлены ў павелічэнні ўраджайнасці сваіх асноўных культур - кукурузы, рысу, соі, бавоўны і ва ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў па апрацоўцы сельскагаспадарчых зямель.

"Бабруйскаграмаш" прапануе пастаўку комплексу глебаапрацоўчага і пасяўнога абсталявання (плугі, бароны дыскавыя, сеялкі), а таксама машын для транспарціроўкі сельскагаспадарчых грузаў. У бліжэйшы час будзе сфарміравана мэтавая камерцыйная прапанова пад запыты кампаніі з Рэспублікі Буркіна-Фасо.

У Мінпраме адзначылі, што ў Тога (дзяржава, якая мяжуе з Буркіна-Фасо на поўначы) ужо функцыянуе сэрвісны цэнтр па аказанні гарантыйнага суправаджэння і забеспячэнні запаснымі часткамі тэхнікі вытворчасці холдынга, што пастаўляецца на рынак Заходняй Афрыкі.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Прадпрыемства працуе на рынку сельскагаспадарчай тэхнікі з 1974 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. На сённяшні дзень тэхніка холдынга пастаўляецца больш як у 50 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі