11 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Буравікі "Беларуснафты" пабудавалі чатыры свідравіны ў ліпені, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
На гэтых работах былі задзейнічаны спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ. Ва ўсіх аб'ектаў акрамя аднаго глыбіня большая за 3 км. Выключэннем стала свідравіна, прабураная на Асташкавіцкай плошчы, глыбінёй 2880 м.
"Свідравіну нумар 362 глыбінёй 3118 м пабудавалі на Рэчыцкай плошчы. На Мармавіцкім радовішчы прабурылі свідравіну нумар 155 глыбінёй 3480. На Лецяшынскім радовішчы пабудавалі свідравіну нумар 9 глыбінёй 3265 м", - расказалі на прадпрыемстве.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў іншых краінах. У Беларусі ў распрацоўцы знаходзяцца больш за 60 радовішчаў нафты, эксплуатуемы фонд свідравін - каля 850.