Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Май 2022

Бурація зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве з Беларуссю

Бурація зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве з Беларуссю

18 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Бурація зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Бурація Галсан Дарэеў на міжнародным форуме дзелавых кантактаў "Брэст-2022", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першую чаргу нас цікавіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчых тэхналогій. У Беларусі Брэсцкая вобласць - лідар у экспарце сельгаспрадукцыі, каля 30 працэнтаў агульнага аб'ёму прыпадае на долю рэгіёна. Мы, вядома, зацікаўлены абмяняцца вопытам, паглядзець на тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы", - сказаў Галсан Дарэеў. Ён дадаў, што ў магазінах Бураціі прадукты з Брэсцкай вобласці карыстаюцца попытам.

Прадстаўнік расійскай дэлегацыі дадаў, што Бурація зацікаўлена ў пастаўках прадукцыі сельскагаспадарчага машынабудавання, а таксама стварэнні сумеснай вытворчасці па буйнавузлавой зборцы трактароў і іншых сельгасмашын на Далёкім Усходзе.

"Мы зацікаўлены ў любых відах супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах турызму і рэкрэацыйнай дзейнасці, медыцыны, - звярнуў увагу Галсан Дарэеў. - На форум у Брэст прыехала вялікая дэлегацыя, працуем у чатырох секцыях. Імкнёмся завязаць дзелавыя кантакты з беларускімі партнёрамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі