Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2016

Булегенаў: Адносіны паміж Казахстанам і Беларуссю дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства

12 снежня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Адносіны паміж Казахстанам і Беларуссю дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства, заявіў 12 снежня ў Брэсце Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Усе гэтыя гады гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі ішлі па ўзрастаючай. Мы дасягнулі амаль мільярднага рубяжа ў гандлі", - сказаў Ергалі Булегенаў. Паводле яго слоў, спад, які адбыўся ў мінулым годзе і назіраецца ў бягучым, звязаны з сусветным фінансава-эканамічным крызісам, які ўплывае і на Беларусь, і на Казахстан, і на іншыя краіны. "Але ёсць поўнае ўзаемаразуменне з абодвух бакоў, каб вытрымаць гэты крызіс і выйсці з добрымі вынікамі. Цяпер шукаем новыя магчымасці для павышэння двухбаковых гандлёва-эканамічных паказчыкаў", - падкрэсліў пасол.

Акрамя таго, на думку дыпламата, выстаяць ва ўмовах сусветнага крызісу краінам дапамагае развіццё саюзніцкіх адносін. "У Еўразійскім эканамічным саюзе перспектывы ў нас добрыя. Не выпадкова многія дзяржавы свету, не толькі нашы бліжэйшыя суседзі, зацікаўлены ва ўстанаўленні добрых адносін з ЕАЭС", - сказаў пасол.

Што датычыцца тавараабароту паміж Брэсцкай вобласцю і Казахстанам, то за дзесяць месяцаў 2016 года ён склаў $40 млн, з якіх $38,5 млн - экспарт. "Сальда знешнегандлёвых аперацый вялікае і ўстойлівае. У прынцыпе, па ўсіх асноўных відах тавараў мы павялічылі аб'ёмы паставак і прыраслі значна, - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Сяркоў. - Казахстан з'яўляецца для нас важным партнёрам. Тым больш дасканала будзем адпрацоўваць наша ўзаемадзеянне на наступны год".

12 снежня ў Брэсце адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня казахстанскага кіно. Штогадовая культурная акцыя праходзіць у абласным цэнтры ўжо пяты раз. Сёлета яна прымеркавана да Дня першага прэзідэнта Рэспублікі Казахстан і 25-годдзя незалежнасці краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі