Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2016

Буйны прамыслова-тэхналагічны форум пройдзе ў Мінску з 5 па 8 красавіка

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамыслова-тэхналагічны форум пройдзе ў Мінску з 5 па 8 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.

"Буйны прамыслова-тэхналагічны форум пройдзе ў Мінску з 5 па 8 красавіка 2016 года ў складзе шырока вядомых і аўтарытэтных выставак "Машынабудаванне", "Ліцметэкспа", "Зварка і рэзка" і "Абарона ад карозіі. Пакрыцці", - растлумачылі ў прэс-службе.

У Мінпраме адзначылі, што тэматыка выставак ахоплівае шырокі спектр прамысловых тэхналогій у сферы машынабудавання, металаапрацоўкі, канструкцыйных матэрыялаў, рэсурсазберажэння. Удзел у іх прымуць амаль 200 вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Францыі, Чэхіі, Украіны, Швейцарыі.

Афіцыйную падтрымку выстаўкам аказваюць Міністэрства прамысловасці Беларусі, Асацыяцыя вытворцаў станкаінструментальнай прадукцыі "Станкаінструмент" (Расія), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Асацыяцыя ліцейшчыкаў і металургаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі