27 снежня, Баку /БЕЛТА - Trend/. У Азербайджане будзе пабудавана вялікае фармацэўтычнае прадпрыемства з беларускімі інвестыцыямі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў пасол Беларусі ў Азербайджане Генадзь Ахрамовіч.
Паводле слоў пасла, гэта прадпрыемства забяспечыць азербайджанскі рынак самымі сучаснымі высокатэхналагічнымі медыцынскімі прэпаратамі. "У першую чаргу размова ідзе аб вытворчасці анкалагічных прэпаратаў", - дадаў ён.
Генадзь Ахрамовіч адзначыў, што таксама можа быць наладжаны экспарт вырабляемай на прадпрыемстве прадукцыі ў трэція краіны.