Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Стд 2022

Буйнейшы аграпрамысловы холдынг ствараюць у Брэсцкай вобласці

Буйнейшы аграпрамысловы холдынг ствараюць у Брэсцкай вобласці
Фота з архiва

3 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці ствараюць буйнейшы ў Беларусі аграпрамысловы холдынг, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Буткевіч.

"У працэсе знаходзіцца набыццё ААТ "Белавежскі" Камянецкага раёна маёмаснага комплексу ААТ "Айчына" Пружанскага. Плануецца, што "Белавежскі" стане кіруючай кампаніяй. Гэта будзе самая буйная гаспадарка па пагалоўі свіней, буйной рагатай жывёлы і кароў у Беларусі. Гэта дасць магчымасць вырашаць пытанні па забеспячэнні жывёлагадоўчай галіны прадпрыемства зернефуражом, павысіць эфектыўнасць іншых галін. Работа ў гэтым напрамку ўжо ідзе", - сказаў Сяргей Буткевіч.

Ён адзначыў, што ў цэлым у 2021 годзе ў аграпрамысловым сектары Брэсцкай вобласці вялася актыўная работа па аптымізацыі тэрытарыяльных кіраўніцкіх пытанняў на ўзроўні гаспадарак. Сярод значных праектаў таксама пашырэнне вытворчасці бройлераў на птушкафабрыцы "Дружба" ў Баранавіцкім раёне за кошт набыцця птушкафабрыкі "Камароўка" ў Брэсцкім. "У прынцыпе, якасныя паказчыкі на былой "Камароўцы" цяпер такія ж, як і на галаўной пляцоўцы. З улікам гэтага набыцця ў перспектыве на працягу двух-трох гадоў "Дружба" павінна выйсці прыкладна на 100 тыс. т вытворчасці мяса бройлераў у год. Гэта будзе самы вялікі аб'ём вытворчасці сярод усіх птушкагадоўчых прадпрыемстваў рэспублікі", - заўважыў першы намеснік старшыні аблсельгасхарча.

Яшчэ адзін буйны праект рэалізуе Брэсцкі мясакамбінат, які мае намер далучыць да сябе ААТ "Заходні". А ААТ "Савушкін прадукт" прапрацоўвае пытанне па набыцці астатняй часткі (малочнатаварнай) маёмаснага комплексу ААТ "Камароўка". Акрамя таго, у вобласці пастаянна ідзе працэс рэфармавання больш дробных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У цэлым першы намеснік начальніка ахарактарызаваў мінулы год як паспяховы для жывёлагадоўлі рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі