Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Врс 2022

"Будзе толькі рост". Сівак аб перспектывах транспартнай галіны, нягледзячы на санкцыі і парушэнне лагістыкі


12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак бачыць добрыя перспектывы для работы транспартнай галіны Беларусі, нягледзячы на санкцыі і парушэнне прывычных лагістычных ланцугоў. Аб гэтым ён расказаў журналістам пасля нарады ў Прэзідэнта па рабоце галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што фактары, якія ўскладняюць работу транспартнай галіны, з'явіліся яшчэ з пачаткам пандэміі ў 2020 годзе і гэта расцягнулася на даволі працяглы перыяд. У гэты час было вельмі важна, і гэта было патрабаванне кіраўніка дзяржавы - захоўваць калектывы транспартных прадпрыемстваў. Такіх спецыялістаў, як пілоты, бортправаднікі або нават праваднікі ў паяздах, у далейшым было б проста не знайсці, бо гэта звязана з працяглым працэсам падрыхтоўкі і вучобы, завязана на пытаннях бяспекі. І падыход на захаванне калектываў даў пэўныя вынікі. "Той рост, які мы сёння назіраем у транспартным комплексе па пасажырскіх перавозках, звязаны з тым, што як толькі пайшло паслабленне, галіна пачала актыўна працаваць", - канстатаваў Анатоль Сівак.

Асаблівая ўвага звернута і на цэны транспартных паслуг для насельніцтва. Яны павінны быць прымальнымі, і кампаніі арыентуюць на зніжэнне затрат.

Што датычыцца грузавых перавозак, то санкцыйная палітыка адносна Беларусі запатрабавала пераарыентацыі транспартных патокаў. Пры гэтым работа транспартнікаў знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з сітуацыяй на прадпрыемствах - вытворцах прадукцыі. Яна таксама павінна быць канкурэнтаздольнай па вартасці з улікам змененай лагістыкі. "Павінна быць узгодненая пазіцыя грузаадпраўшчыка і перавозчыка", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Ён канстатаваў, што часам у гэтай сферы з улікам бягучай сітуацыі не абыходзіцца без элементаў ручнога кіравання.

Паводле яго слоў, задача нумар адзін - нарошчваць аб'ёмы перавозак, тым больш што грузавая база ў краіне ёсць. "Усё, што неабходна перавезці, будзе перавезена", - запэўніў віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб аўтатранспарце, Анатоль Сівак згадаў аб рабоце па рэалізацыі падпісаных саюзных праграм з Расіяй. "У рамках іх рэалізацыі рыхтуюцца пэўныя пагадненні, якія ў гэтым годзе павінны быць падпісаны. І там рэфрэнам з'яўляюцца аднолькавыя ўмовы гаспадарання для суб'ектаў, у гэтым выпадку ў транспартнай дзейнасці", - адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер расказаў і пра работу па перавозцы калійных угнаенняў. Беларуская чыгунка арыентавана на поўнае задавальненне адпаведных патрэб, і аб'ёмы перавозкі калію растуць. Тут работа ідзе ва ўзаемасувязі з выкарыстаннем расійскай партовай інфраструктуры. "Працэс, які знаходзіцца ў дынаміцы. У гэтым задзейнічаны і нашы, і транспартнікі Расійскай Федэрацыі, сусветныя кампаніі. Будзе толькі рост перавозак", - упэўнены Анатоль Сівак.

Ён канстатаваў, што частка рухомага саставу (мінералавозы) для транспарціроўкі чыгункай калійных угнаенняў засталася ва Украіне. "Каб запоўніць гэты рухомы састаў, трэба яго зрабіць. І ў бягучым годзе Магілёўскі вагонабудаўнічы завод працуе актыўна па кантрактах, якія заключыў з "Беларуськаліем", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі