Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2016

Будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск завершыцца ў 2018 годзе

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск будзе завершана ў 2018 годзе, паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак пасля цырымоніі афіцыйнага адкрыцця Беларускага транспартнага тыдня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер там высечаны лес, зроблена вертыкальная планіроўка, выносіцца газ і вадаправод. Па ўсіх планах з надыходам станоўчых тэмператур (вясной 2017 года) мы пачнём там бетонныя работы", - адзначыў міністр.

Анатоль Сівак падкрэсліў, што асноўная маса земляных работ на гэтым участку выканана. У 2018 годзе праект плануецца завяршыць.

Беларускі транспартны тыдзень праходзіць у Мінску з 4 па 6 кастрычніка. Ён уключае ў сябе X Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс і X Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Транспарт і лагістыка-2016". Удзел у транспартным тыдні прымаюць дэлегацыі і прадстаўнікі з 11 краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча, Аўстрыя, Францыя, Швецыя, Германія, Кітай).

У выстаўцы "Транспарт і лагістыка-2016" прымаюць удзел каля 70 арганізацый з 9 краін свету. Сярод іх - транспартна-лагістычныя цэнтры, вытворцы і дылеры аўтатэхнікі, пастаўшчыкі абсталявання для аснашчэння лагістычных цэнтраў, страхавыя кампаніі, адміністрацыі марскіх партоў і ўпраўленні чыгунак з СНД, блізкага і далёкага замежжа. Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній у структуры экспазіцыі прадстаўлены Нацыянальны стэнд Латвіі, калектыўны стэнд Клайпедскага порта і партовых кампаній, калектыўны стэнд украінскіх чыгунак. Інавацыйныя распрацоўкі, якія ўпершыню былі прадэманстраваны на буйнейшай у Еўропе міжнароднай выстаўцы InnoTrans у Берліне, прадстаўляюць ЗАТ "Струнныя Тэхналогіі" (праект SkyWay) і ААТ "Белкамунмаш" (электробус Е433 Vitovt Max Electro).

Дзелавая праграма Беларускага транспартнага тыдня ўключае канферэнцыі, семінары і круглыя сталы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне транспарту і лагістыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі