Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2017

Больш за 80 высокатэхналагічных распрацовак прадставіць Беларусь на выстаўцы eMerge Americas у Маямі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 высокатэхналагічных распрацовак прадставіць Беларусь на выстаўцы eMerge Americas у Маямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна ўдзельнічае ў мерапрыемствах міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas, якая праходзіць 12-13 чэрвеня ў Маямі. На калектыўным стэндзе плануецца прэзентаваць больш за 80 высокатэхналагічных і навукаёмістых распрацовак і экспанатаў Мінадукацыі, НАН Беларусі, Парка высокіх тэхналогій па актуальных тэматычных напрамках", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ адзначылі, што на мерапрыемстве адбудзецца таксама разгляд пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер Беларусі, ЗША і краін-удзельніц выстаўкі. У ЗША запланаваны таксама сустрэчы і перагаворы Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам гандлёва-прамысловай палаты Beacon Council, акруг Маямі-Дэйд, Броўард, гарадоў Форт-Лодэрдэйл, Корал-Гейблс, універсітэта горада Маямі і прадстаўнікамі тэхналагічных паркаў, што выпускаюць высокатэхналагічную і інавацыйную прадукцыю.

Выстаўка-канферэнцыя ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas - міжнародная платформа для прасоўвання тэхналогій і абмену ідэямі. Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі Беларусі з'яўляецца Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях пры садзейнічанні адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, Мінадукацыі, Міністэрства прамысловасці, МЗС, БелГПП, НАН Беларусі, ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі