Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2020

Больш за 80 працэнтаў экспарту тавараў праз БУТБ прыпадае на краіны Еўрасаюза

Больш за 80 працэнтаў экспарту тавараў праз БУТБ прыпадае на краіны Еўрасаюза
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі з краін Еўрапейскага саюза за студзень - ліпень 2020 года набылі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы прадукцыю на суму $207 млн, што складае 84 працэнты ад усяго аб'ёму экспарту тавараў праз БУТБ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар біржы Раман Яніў.

У тройку буйнейшых пакупнікоў увайшлі Латвія, Літва і Польшча з сумай здзелак $140 млн. "Найбольшым попытам на гэтых рынках карысталася прадукцыя дрэваапрацоўкі: абразныя піламатэрыялы, загатоўкі для вытворчасці тары і драўняныя шчэпкі. Гэтыя пазіцыі забяспечылі больш за 90 працэнтаў знешнегандлёвага абароту з краінамі ЕС. Разам з тым паступова павялічваецца доля паставак іншых груп тавараў. Напрыклад, Літва на 28 працэнтаў (да $4,1 млн) павялічыла закупкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, у той час як экспарт беларускага рапсавага алею ў Латвію вырас больш як у 10 разоў (да $2,2 млн)", - сказаў Раман Яніў.

Пры гэтым некаторыя дзяржавы ЕС пачалі выкарыстоўваць біржавую пляцоўку для куплі прадукцыі, якая раней пастаўлялася выключна па прамых кантрактах. У прыватнасці, Польшча выйшла ў лідары па суме здзелак з металавырабамі, а таксама ўдвая нарасціла закупкі беларускіх будаўнічых матэрыялаў (да $6,3 млн).

На думку начальніка аддзела міжнародных адносін і камунікацый БУТБ Аляксандра Башлія, значная доля еўрапейскага рынку ў біржавым экспарце абумоўлена цеснымі гандлёва-эканамічнымі сувязямі і зручнай лагістыкай. "Сёння піламатэрыялы складаюць аснову біржавога экспарту. Гэта прадукцыя запатрабавана ва ўсім свеце, аднак адсутнасць выхаду да мора значна ўскладняе работу па пашырэнні рынкаў збыту. Таму часта беларуская дошка спачатку ідзе ў краіны Балтыі, а адтуль праз парты Клайпеды, Рыгі або Ліепаі трапляе ў Азію, Афрыку і іншыя рэгіёны", - адзначыў ён.

Аднак апошнім часам назіраецца рост аб'ёмаў экспартных здзелак з пастаўкай тавару непасрэдна канечным спажыўцам. "У прыватнасці, у гэтым годзе біржа сумесна з УП "Беллесэкспарт" і "Брэміна груп", можна сказаць, зрабілі акно ў Кітай. За мінулыя сем месяцаў на гэты рынак рэалізавана пілапрадукцыі амаль на $2 млн. У перспектыве плануем наладзіць рэгулярныя пастаўкі і на іншыя высокамаржынальныя рынкі", - заявіў Аляксандр Башлій.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 жніўня на БУТБ акрэдытаваны 4769 замежных кампаній, у тым ліку 445 з Літвы, 378 з Латвіі, 336 з Польшчы, 155 з Эстоніі, 94 з Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі