Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліс 2020

Больш за 4 млн куб.м круглага лесу выстаўлена на гадавыя біржавыя таргі

Больш за 4 млн куб.м круглага лесу выстаўлена на гадавыя біржавыя таргі
Фота з архiва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4 млн куб.м круглага лесу выстаўлена на гадавыя біржавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2021 года, якія пройдуць на Беларускай універсальнай таварнай біржы 19, 20 і 30 лістапада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"На продаж выстаўлена 4,4 млн куб.м драўнянай сыравіны, у тым ліку 1,7 млн куб.м круглых лесаматэрыялаў хвойных парод (сасна), 1,1 млн куб.м круглых лесаматэрыялаў ліставых парод (бяроза, вольха, асіна, дуб) і 907 тыс. куб.м балансавай драўніны хвойных парод (для выпрацоўкі цэлюлозы і драўнянай масы). На таргі ўжо зарэгістраваліся каля 500 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб'ём пададзеных імі заявак на куплю перавышае 4 млн куб.м", - расказаў Раман Яніў.

Паводле слоў прэс-сакратара, як і на папярэдніх гадавых таргах, магчымасць набыць неабходны аб'ём рэсурсу будзе прадастаўлена ўсім жадаючым незалежна ад формы ўласнасці і аб'ёму гадавой перапрацоўкі. Асаблівыя правілы допуску на гадавыя таргі дзейнічаюць толькі адносна асобных відаў сыравіны. Напрыклад, набыць фанернае бярвенне мяккаліставых парод (бяроза, вольха, асіна) змогуць толькі вытворцы клеенай фанеры і гнутаклееных вырабаў, піловачнік цвёрдаліставых парод - паркету і мэблі з масіва, а яловыя балансы - газетнай паперы і цэлюлозы.

"Як паказалі мінулагоднія гадавыя таргі драўнінай, палітыка мінімізацыі абмежаванняў па допуску ўдзельнікаў садзейнічае максімальнаму задавальненню патрэбнасці пакупнікоў у драўнянай сыравіне", - адзначыў Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі