Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2015

Больш як 350 кампаній з КНР праявілі інтарэс да ўдзелу ў беларуска-кітайскім бізнес-форуме

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 350 кампаній з розных правінцый Кітая праявілі інтарэс да ўдзелу ў беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме, правядзенне якога запланавана ў час маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі Беларусі па выніках перагавораў паміж намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалаем Снапковым і намеснікам міністра камерцыі Кітая Чжун Шанем, што адбыліся ў адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

"Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўную работу па падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і правядзенні міжрэгіянальнага бізнес-форуму. Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінкамерцыі, больш як 350 кампаній з розных правінцый Кітая праявілі інтарэс да ўдзелу ў форуме", - адзначылі ў Мінэканомікі. Праграмай візіту Старшыні КНР запланавана наведванне кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца будаўніцтва інфраструктуры парка, стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення рэзідэнтаў і інвестараў. На думку спецыялістаў, Беларусь павінна стаць важным складнікам праекта адраджаемага Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, а індустрыяльны парк "Вялікі камень" - яго вузлавой платформай.

У Мінэканомікі нагадалі, што раней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў час візіту беларускай дэлегацыі ў КНР сумесна з Чжун Шанем правёў у Пекіне чацвёртае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па пытаннях развіцця індустрыяльнага парка. Бакі разгледзелі і прынялі шэраг рашэнняў па актывізацыі работ у такіх ключавых напрамках, як будаўніцтва, прыцягненне рэзідэнтаў, фінансаванне, аптымізацыя і ўмацаванне канфігурацыі акцыянераў сумеснай кіруючай кампаніі.

"Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у павелічэнні аб'ёму імпарту ў сваю краіну канкурэнтаздольнай беларускай прадукцыі. Цяпер разглядаецца пытанне па імпарце з Беларусі машынатэхнічнага абсталявання, сельскагаспадарчай прадукцыі, у буйных кітайскіх кампаній ёсць сур'ёзныя планы па інвесціраванні ў беларускую эканоміку", - падкрэслілі ў Мінэканомікі. Акрамя таго, Чжун Шань канстатаваў усё большы інтарэс кітайскіх кампаній да ўдзелу ў прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі