Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2015

БНК і Woodison Terminal падпісалі пагадненне аб намерах адносна перавалкі нафтапрадуктаў у Рыжскім свабодным порце

21 мая, Рыга /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" (БНК) і ўладальнікі кампаніі SIA Woodison Terminal падпісалі пагадненне аб намерах па развіцці сумеснай дзейнасці ў галіне арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у Рыжскім свабодным порце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент падпісаны сёння ў час 3-га бізнес-форуму ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Подпісы пад пагадненнем паставілі гендырэктар БНК Аляксандр Дзямідаў, старшыня праўлення латвійскай кампаніі Андрэй Максімаў і член яе праўлення Алег Чарненка. Пры падпісанні пагаднення прысутнічалі першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі і міністр эканомікі Латвіі Дана Рэйзніецэ-Азола.

Паводле слоў Аляксандра Дзямідава, бакі рыхтавалі пагадненне амаль два гады. Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць аптымізаваць лагістыку дастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў і забяспечыць стабільны паток гэтых тавараў праз порт Рыгі.

Гендырэктар БНК таксама дадаў, што плануецца мадэрнізацыя аднаго з тэрміналаў у Рыжскім свабодным порце. Гэта зойме ад двух да двух з палавінай гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі