Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2021

БМЗ у першым паўгоддзі павялічыў продажы прадукцыі ў 1,4 раза

БМЗ у першым паўгоддзі павялічыў продажы прадукцыі ў 1,4 раза
Фота з архiва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БМЗ павялічыў у першым паўгоддзі продажы прадукцыі ў 1,4 раза, да $847 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі "Развіццё металургічнай галіны Беларусі. Навуковыя дасягненні і будучыня беларускай металургіі" першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Анатоль Волкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца выручкі, у першым паўгоддзі мы прадалі нашай прадукцыі на $847 млн. Гэта ў 1,4 раза больш за ўзровень мінулага года. У тым ліку паставілі на экспарт на $676 млн пры тэмпе росту 141 працэнт", - сказаў Анатоль Волкаў.

Геаграфія экспарту традыцыйна шырокая. За першыя шэсць месяцаў гэта 48 краін. Больш як палавіна прадукцыі рэалізавана на еўрапейскім рынку, 25 працэнтаў прыпадае на Расію, па 8,5 працэнта - на краіны Афрыкі і Блізкага Усходу.

Паводле слоў спецыяліста, за студзень - чэрвень БМЗ вырабіў 1,27 млн ​​т сталі, што больш за ўзровень мінулага года на 23 тыс. т, або амаль на 2 працэнты. Таксама Анатоль Волкаў звярнуў увагу на значнае павелічэнне вытворчасці прадукцыі з глыбокай ступенню перапрацоўкі, у першую чаргу гэта трубы (рост на 35 працэнтаў) і вырабы з металу (на 27 працэнтаў).

У цэлым першае паўгоддзе БМЗ адпрацаваў паспяхова. Гэтаму садзейнічала аднаўленне металургічнага сектара, спажываючых галін. "Мы змаглі павялічыць вытворчасць прадукцыі, нарасціць тэмпы па індэксе фізічных аб'ёмаў. Значна выраслі выручка, экспарт, стабілізавалася фінансава-эканамічнае становішча завода. Таксама нельга не адзначыць тую падтрымку, якая была нам аказана ў канцы мінулага - пачатку бягучага года. Гэтыя фактары даволі пазітыўна паўплывалі на работу прадпрыемства", - падкрэсліў першы намеснік гендырэктара.

Гаворачы пра ўплыў эканамічных санкцый на супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі, Анатоль Волкаў адзначыў: "Больш за палавіну экспарту прыпадае на Еўрасаюз. У бягучым годзе дынаміка дадатная, нягледзячы на існуючыя знешнія пагрозы. Супрацоўніцтва прадаўжаецца і пашыраецца. У першым паўгоддзі на заводзе было праведзена 12 знешніх аўдытаў, якія пацвярджаюць сертыфікат адпаведнасці вытворчасці кампаніямі і краінамі. Кліенты зацікаўлены ў нашай прадукцыі і працуюць на перспектыву, на прадаўжэнне ўзаемадзеяння з прадпрыемствам".

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей: сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, метызнай - і цэхаў інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі