Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2015

БКК і "Сінахем Груп" дамовіліся аб пяцігадовых пастаўках калійных угнаенняў з Беларусі ў Кітай на $1,3 млрд

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская калійная кампанія і "Сінахем Груп" падпісалі доўгатэрміновы мемарандум аб супрацоўніцтве тэрмінам на 5 гадоў (з 2015 па 2019), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БКК Ірына Саўчанка.

"БКК і "Сінахем Груп" маюць намер у далейшым прадаўжаць кансалідаваныя намаганні, накіраваныя на вырашэнне актуальных пытанняў экспарту і імпарту калійных угнаенняў, у выніку чаго прымаюць на сябе абавязацельствы па продажы і куплі на працягу 5 гадоў беларускіх калійных угнаенняў у аб'ёме 4 млн т", - расказала прэс-сакратар.

Агульны кошт запланаваных да пастаўкі ў КНР угнаенняў складае амаль $1,3 млрд у бягучых цэнах. "Пэўны ўзровень цэн будзе прадметам дадатковага абмеркавання", - адзначыла Ірына Саўчанка.

ААТ "Беларуская калійная кампанія" заснавана ў верасні 2013 года. Прадпрыемства нацэлена на незалежнае пашырэнне беларускіх калійных угнаенняў на знешніх рынках. Экспартуе гэту прадукцыю ў Індыю, Кітай, краіны Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Афрыкі і Блізкага Усходу.

"Сінахем Груп", заснаваная ў 1950 годзе, уваходзіць у лік самых буйных кітайскіх гандлёвых кампаній. Мае больш як 100 філіялаў у Кітаі і за мяжой. Займаецца вытворчасцю і продажам хімікатаў і ўгнаенняў, разведкай і здабычай нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі