Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2017

Бюджэтная падтрымка АПК Беларусі за шэсць гадоў скарацілася з $1,8 млрд да $823 млн

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэтная падтрымка АПК у Беларусі за шэсць гадоў скарацілася з $1,8 млрд да $823 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Дынаміка росту вытворчасці і прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы суправаджаецца дынамікай штогадовага скарачэння ўзроўню дзяржпадтрымкі. Бюджэтная падтрымка з $1,8 млрд у эквіваленце ў 2012 годзе знізілася да $823 млн у 2017 годзе", - падкрэслілі ў прэс-службе.

За апошнія шэсць гадоў сукупная бюджэтная падтрымка беларускага АПК склала $8,4 млрд, пры гэтым валютнай выручкі ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання за гэты перыяд атрымана $28,7 млрд.

"Дзякуючы рэалізуемай у краіне дзяржаўнай аграрнай палітыцы Беларусь сёння не толькі самадастатковая ў харчовых адносінах дзяржава, але і краіна, якая валодае значным экспартным патэнцыялам. Па выніках 2016 года амаль 60 працэнтаў вырабленай малочнай і больш за 30 працэнтаў мясной прадукцыі экспартавана", - адзначылі ў ведамстве.

Эфектыўнасць экспартных паставак забяспечваецца па ўсіх асноўных пазіцыях. У бягучым годзе рэнтабельнасць продажаў сыроў і сухога абястлушчанага малака перавышае 30 працэнтаў, ялавічыны - 11 працэнтаў. Ад рэалізацыі адной тоны масла беларускія вытворцы атрымліваюць амаль $1,2 тыс. прыбытку, адной тоны сыру - $1,771 тыс., сухога абястлушчанага і натуральнага малака - каля $850 прыбытку. "Беларусь усё больш актыўна ўдзельнічае ў міжнародным падзеле працы і займае значнае месца ў сусветнай вытворчасці і гандлі прадуктамі харчавання. Паводле даных Харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО), Беларусь знаходзіцца на 8-м месцы ў свеце па экспарце малака, а таксама ўваходзіць у 20-ку краін - экспарцёраў мяса, цукру, алею рапсавага і льновалакна", - канстатавалі ў Мінсельгасхарчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі