Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2022

Беспілотнікі, фармацыя, электратранспарт. Ярашэнка аб сумесных з Расіяй праектах "Вялікага каменя"

Беспілотнікі, фармацыя, электратранспарт. Ярашэнка аб сумесных з Расіяй праектах
Фота з архiва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты "Вялікага каменя" сумесна з расійскімі партнёрамі будуць развіваць праекты ў сферах беспілотных лятальных апаратаў, фармацыі і электратранспарту. Аб гэтым на тэлеканале СТБ расказаў кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя" Аляксандр Ярашэнка, паведамляе БЕЛТА.

"У бягучым годзе ў "Вялікім камені" было зарэгістравана шэсць новых рэзідэнтаў: тры з Кітая і тры беларускія прадпрыемствы. Кожны праект нашых новых кітайскіх рэзідэнтаў звязаны з лічбавізацыяй і лічбавымі платформамі. Гэта датычыцца ў тым ліку распаўсюджвання тавараў і комплекснай лагістыкі. Апошні праект, які мы зарэгістравалі літаральна гэтымі днямі, звязаны з біятэхналогіямі на ўзроўні малекулярных рэагентаў. Гэта тэма будзе заўсёды запатрабавана ва ўсім свеце, і мы рады, што ў нас яна атрымлівае развіццё. Цяпер ідзе прапрацоўка праекта з Сіаньскім універсітэтам у галіне традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Шэньсі", - расказаў Аляксандр Ярашэнка.

Ён адзначыў, што ў "Вялікага каменя" ёсць сумесныя праекты па імпартазамяшчэнні з Расіяй. "Гэты патэнцыял вялікі і далёка не выкарыстаны. Нашы сумесныя праекты звязаны са сферай фармацыі, беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку верталётаў, электрычнага транспарту, накапляльнікаў энергіі. Усё гэта тэмы будучага, якія актыўна развіваюцца. Мы спадзяёмся з нашымі расійскімі партнёрамі развіваць такія праекты, тым больш у цяперашніх умовах", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

Ён таксама расказаў аб жылым комплексе для супрацоўнікаў на 157 кватэр, які пабудаваны і практычна цалкам заселены. "Там жывуць і беларусы, і кітайцы, і англічане, і іншыя супрацоўнікі. Гэта толькі першая ластаўка. Ён пабудаваны за кошт тэхнічнай і эканамічнай дапамогі КНР. Мы падалі заяўкі на будаўніцтва другой і трэцяй чаргі і спадзяёмся, што гэта пытанне будзе станоўча разгледжана. Мы будзем прадаўжаць будаўніцтва для супрацоўнікаў парка", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Ярашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі