Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2015

Берг прапануе адкрыць гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі ў Арэнбургскай вобласці

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Арэнбургскай вобласці Юрый Берг прапануе адкрыць на яе тэрыторыі гандлёвае прадстаўніцтва Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Калініным, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

Як адзначыў Юрый Берг, неабходны значны манеўр па пашырэнні наменклатуры і аб'ёмаў таварнага абмену паміж Беларуссю і Арэнбургскай вобласцю. У пашырэнні гандлёвых кантактаў з беларускімі партнёрамі зацікаўлены такія буйныя прадпрыемствы Арэнбургскай вобласці, як машынабудаўнічы канцэрн "АРМЕТА-ПУМЗ", завод сінтэтычнага спірту, Орскі завод металаканструкцый, завод буравога абсталявання і многія іншыя, расказаў ён.

"Для каардынацыі гэтай работы губернатар прапанаваў разгледзець магчымасць адкрыцця на тэрыторыі вобласці гандлёвага прадстаўніцтва Беларусі", - адзначылі ў пасольстве.

Выказаныя на перагаворах прапановы ўвайшлі ў план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Арэнбургскай вобласці на 2015-2017 гады.

Юрый Берг нагадаў, што на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у сакавіку гэтага года бакі дамовіліся пастаянна трымаць руку на пульсе развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. На II Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе 18 верасня ў Сочы, плануецца канкрэтызаваць намеры ў пагадненне аб супрацоўніцтве ў розных сферах дзейнасці, якія Арэнбургская вобласць падпіша з Гомельскай вобласцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі