Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2024

Белстат: эканоміка Беларусі адаптавалася да знешніх эканамічных умоў і ўпэўнена прыбаўляе

Белстат: эканоміка Беларусі адаптавалася да знешніх эканамічных умоў і ўпэўнена прыбаўляе
Фота з архiва

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі адаптавалася да знешнеэканамічных умоў і ўпэўнена прыбаўляе. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік старшыні Белстата Цімафей Жыгараў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках студзеня - ліпеня 2024 года быў забяспечаны рост ВУП у супастаўных цэнах на 5,5 працэнта да адпаведнага перыяду 2023 года.

"Драйверамі росту выступала наша прамысловасць, гандаль, будаўніцтва, а таксама сельская гаспадарка і транспарт", - расказаў Цімафей Жыгараў.

Індэкс прамысловай вытворчасці за студзень-ліпень склаў 107,5 працэнта, а за ўвесь мінулы год склаў 107,7 працэнта.

"Дынаміка ёсць, эканоміка паспяхова развіваецца. Яна адаптавалася да знешнеэканамічных умоў і ўпэўнена прыбаўляе", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі