22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачнае ўнітарнае прадпрыемства
"Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты плануе арганізаваць больш за 30 выставачных мерапрыемстваў за мяжой у 2018 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар прадпрыемства Яўген Увядзенскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Выставачны каляндар "Белінтэрэкспа" на 2018 год уключае ў сябе больш за 30 выставачных мерапрыемстваў за мяжой, такім чынам мы плануем нарасціць і колькасць мерапрыемстваў, і геаграфію іх правядзення. Запланаваны, напрыклад, маштабныя шматгаліновыя выстаўкі беларускіх вытворцаў Made in Belarus ва Украіне, Узбекістане, Грузіі, Казахстане", - сказаў
Яўген Увядзенскі.Таксама ў 2018 годзе плануецца правесці беларускія экспазіцыі ў Судане, Чэхіі, Сірыі, Кеніі, Анголе, Азербайджане, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Ліване, Таджыкістане, Венгрыі, В'етнаме, Румыніі, ЗША, Егіпце, Манголіі, Амане, Іраку і на Кубе. "Плануецца таксама арганізаваць дзве нацыянальныя экспазіцыі Беларусі - у Кітаі і
ў В'етнаме", - дадаў дырэктар прадпрыемства.