Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Крс 2020

"Белнафтахім" пацвердзіў пачатак пастаўкі нафты з РФ на беларускія НПЗ па маршрутных даручэннях


Фота з архiва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Транснафта" пачала пастаўкі нафты на беларускія НПЗ згодна з аформленымі маршрутнымі даручэннямі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Пацвярджаю, што пастаўкі нафты на беларускія НПЗ пачаліся згодна з аформленымі маршрутнымі даручэннямі", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Якія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь у красавіку, у канцэрне не ўдакладнілі.

Як паведамлялася раней, у красавіку запланавана пастаўка на беларускія НПЗ (ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ) з РФ да 2 млн т нафты. На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі былі прыпынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі